Дасьледчыкі сьцьвярджаюць, што людзі, народжаныя адносна нядаўна, асабліва жанчыны, маюць меншую рызыку захварэць на дэмэнцыю ў тым жа веку, што і іхныя дзядулі й бабулі, і гэты трэнд больш выяўляецца ў жанчынаў.
Урад Эстоніі дэнансаваў пагадненьне зь Беларусьсю аб прадухіленьні двайнога падаткаабкладаньня і папярэджаньні ўхіленьня ад падаткаў.
Як Украіна, так і яе партнэры не ўспрымаюць сурʼёзна прапановы Расеі, выкладзеныя ў так званым мэмарандуме, які быў перададзены расейскай дэлегацыяй на перамовах у Стамбуле. Аб гэтым заявіў у сераду прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Дэклярацыю аб гістарычнай спадчыне, якую маглі б падпісаць прадстаўнікі літоўскіх і беларускіх палітычных партый і грамадзкіх арганізацый прапанавала беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская, выступаючы 4 чэрвеня на паседжаньні дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь» Сейма Літвы.
У аэрапорце Менску Кірыла сустрэлі мітрапаліт Веньямін, духавенства, пасол Расеі Барыс Грызлоў, віцэ-прэм'ерка Натальля Пяткевіч і ўпаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Аляксандр Румак, паведамляе прэс-служба патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі.
Эўрапейская камісія дала Баўгарыі дазвол на далучэньне да адзінай валюты эўразоны з 1 студзеня 2026 году, гаворыцца ў дакумэнце, зь якім азнаёмілася Радыё Свабода.
Алмазьбека Атамбаева абвінавацілі ў забойстве, арганізацыі беспарадкаў, пагрозах прадстаўнікам улады, незаконным абарачэньні зброі, перашкодзе сьледзтву, захопе закладнікаў, замаху на забойства, а таксама ў карупцыі.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
У межах найбольшага за апошні час абмену Ўкраіна перадала Расеі трох палонных беларусаў. Цяпер яшчэ 8 застаюцца ва ўкраінскім палоне.
Ціна Палынская і яе 22-гадовая дачка Маргарыта застаюцца пад вартай у Віцебску.
Беларуская аналітычная майстэрня — незалежная сацыялягічная і аналітычная ініцыятыва, заснаваная ў 2012 годзе ў Варшаве Андрэем Вардамацкім.
NATO просіць эўрапейскія краіны-сябры блёку нарасьціць у пяць разоў магчымасьці сілаў СПА наземнага базаваньня.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб падвышэньні мытаў на імпарт сталі і алюмінію ў два разы — з 25 да 50%.
На зьезьдзе Эўрапейскай фэдэрацыі журналістаў (EFJ) у Будапэшце, у якім удзельнічаюць прадстаўнікі БАЖ, ухвалілі тэрміновую заяву аб беларускіх журналістах-палітвязьнях.
Пра гэта стала вядома на сустрэчы кіраўнікоў асноўных рэлігійных канфэсіяў з упаўнаважаным у справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Аляксандрам Румаком.
На датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах у Паўднёвай Карэі, якія завяршыліся ў аўторак, 3 чэрвеня, перамог прадстаўнік левых сілаў, кандыдат ад апазыцыйнай Дэмакратычнай партыі Лі Джэ Мён.
Армія Расеі ў ноч на 4 чэрвеня ўдарыла па Харкаве бесьпілётнікамі і ракетамі.
Аляксандар Лукашэнка наведвае Кітай 15-ы раз за апошнія 30 гадоў. Мінулым разам ён быў у гэтай краіне 1 сакавіка 2023 году.
Падзеі 4 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Пра гэта паведаміў галоўны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў тэлеграм-канале.
Белстат палічыў колькасьць стратных кампаніяў у галіне інфармацыі й сувязі. На канец першага кварталу іх аказалася ў шэсьць разоў больш, чым на канец 2024 году.
Дазвол будуць выдаваць працоўным мігрантам, якія працуюць у сфэры інфармацыйных тэхналёгіяў — як у найме ў міжнародных кампаніях, так і тым, хто маюць статус «малога бізнэсу» ў Грузіі, а таксама іхным сямейнікам.
Вынаходніцтва ў Беларусі скацілася да шматгадовага мінімуму.
Беларус Віталь, які жыве ў Шатляндыі — бубнач панк-гурту The Red Lite District. Ён перапрацаваў па-ангельску верш Янкі Купалы «Ня быць скотам», на які музыкі з Глазга запісалі кліп.
На сёньня ў Беларусі, паводле праваабаронцаў, 1183 палітвязьні , іх колькасьць павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязьняў выходзяць зь месцаў зьняволеньня або па заканчэньні тэрміну, або пасьля суду да пачатку адбыцьця пакараньня.
Матэрыялы пра нелегальны ўвоз накіравалі ў пракуратуру Латвіі. Зьвесткі і доказы ў справе сабраў Дэпартамэнт падатковай і мытнай паліцыі Службы дзяржаўных даходаў.
Кампанія Wargaming запусьціла двухтыднёвы дабрачынны праект для падтрымкі Ўкраіны ў вайне, піша партал «Зеркало» са спасылкай на сайт праекту World of Tanks.
Паводле СБУ, мост замінавалі ўкраінскія дывэрсанты-падводнікі, і сёньня а 04.44 раніцы прагрымеў выбух.
Нядаўна ў Менску прайшло грамадзкае абмеркаваньне дэталёвага праекту гістарычнага Менску на дзесяцігодзьдзі наперад.
Аляксандр Лукашэнка 3 чэрвеня падчас візыту ў Кітай сустрэўся з прадстаўнікамі кітайскіх дзелавых колаў, перадае БЕЛТА.
Супраць блогера, грамадзкага дзеяча, кіраўніка закрытага цяпер праекту «Беларускі Гаюн» Антона Матолькі правялі так званае спэцыяльнае вядзеньне суду паводле 14 артыкулаў КК.
Пасьля мірных перамоваў у Стамбуле Расея зноў атакавала Ўкраіну, ёсьць ахвяры.
Аўтары дакладу адзначаюць, што ў Беларусі назіраюцца сыстэмныя і маштабныя парушэньні працоўных правоў, што закранаюць шырокае кола працаўнікоў.
Беларускія выдаўцы Надзея Кандрусевіч і Дзьмітры Строцаў сталі ляўрэтамі прэміі Prix Voltaire 2025 Міжнароднай асацыяцыі выдаўцоў (IPA) за свабоду публікацыі.
З заявай выступіў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Руслан Варанкоў, камэнтуючы вызваленьне былога палітвязьня Юрася Зянковіча, які мае грамадзянства ЗША.
Туск заявіў, што гатовы супрацоўнічаць зь пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў Наўроцкім.
Новым Вярхоўным галоўнакамандуючым Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі NATO ў Эўропе можа стаць генэрал-лейтэнант паветраных сілаў ЗША Алексус Грынкевіч (Alexus Grynkewich). Як высьветліла Свабода, ягоны прадзед прыехаў у ЗША на мяжы XIX і XX стагодзьдзяў зь Менску.
На перамовах у Стамбуле 2 чэрвеня расейскі бок прапанаваў вярнуць Украіне толькі дзесяць дзяцей, вывезеных у Расею.
Падзеі 3 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Стала вядома, якія ўмовы гэтым разам ставіць Кіеву Масква.
Хлопец у 17-гадовым узросьце ўдзельнічаў у пасьлявыбарчых пратэстах, за што пазьней яго асудзілі да 3,5 гадоў зьняволеньня.
У Турэччыне завяршыўся другі раўнд перамоваў паміж украінскай і расейскай дэлегацыямі. Перамовы, як паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Турэччыны, доўжыліся крыху больш за гадзіну.
2 чэрвеня ратавальнікам паступіла інфармацыя аб выцяканьні нафтапрадуктаў магістральнага нафтаправоду Мазыр-Берасьце ААТ «Гомельтранснафта „Дружба“», паблізу населенага пункту Акулінка Мазырскага раёну.
Вадзім Кабанчук, прадстаўнік у абароне і нацыянальнай бясьпецы АПК, экс-намесьнік камандзіра палку Каліноўскага, ацэньвае як палітык і як былы вайсковец украінскую апэрацыю супраць расейскай стратэгічнай авіяцыі і заяву Ўладзіміра Зяленскага пра тое, што можа адбыцца ў Беларусі летам 2025 году.
Дапамога Украіне ў барацьбе з Расеяй перадухіляе агрэсію супраць Эўразьвязу. Пра гэта прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў 2 чэрвеня на адкрыцьці сустрэчы лідэраў «Бухарэсцкай дзявяткі» і NATO ў Вільні.
Прадстаўнік ініцыятывы былых беларускіх сілавікоў BelPol Уладзімер Жыгар камэнтуе для Свабоды, ці магчымыя ўкраінскія дронавыя атакі па расейскіх ваенных аб’ектах на тэрыторыі Беларусі, а таксама па беларускіх прадпрыемствах, якія працуюць на расейскую ваенную прамысловасьць.
Раніцай у панядзелак абвалілася сьцяна будынка на Вялікай Траецкай вуліцы ў Горадні, на якім вялася рэканструкцыя. Цэгла праламала агароджу будаўнічай пляцоўкі і высыпалася на праезную частку.
Што азначае абраньне прэзыдэнтам Польшчы Караля Наўроцкага для адносінаў паміж Варшавай і Менскам? Як яго абраньне можа паўплываць на становішча беларусаў, якія жывуць у Польшчы? Ці зьменіцца пасьля абраньня новага прэзыдэнта польская палітыка адносна Ўкраіны?
Украінскі палітоляг Яўген Магда камэнтуе Свабодзе, які сыгнал дасылае Аляксандру Лукашэнку ўкраінская апэрацыя па зьнішчэньні расейскіх вайсковых аб’ектаў, ці магчымыя падобныя атакі на расейскія вайсковыя абʼекты ў Беларусі.
Загрузіць яшчэ