Пра гэта стала вядома на сустрэчы кіраўнікоў асноўных рэлігійных канфэсіяў з упаўнаважаным у справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Аляксандрам Румаком 3 траўня, паведаміла БЕЛТА.
Стварыць такія цэнтры заклікаў 10 лютага Аляксандар Лукашэнка, прычым адзначыў, што пажадана — ня ў Менску.
«Хай у Менску вашыя прадстаўніцтвы будуць, якія сёньня ёсьць. У каго іх няма — можа быць, нам трэба падумаць і дапамагчы іх пабудаваць. А вось цэнтры, куды могуць прыехаць свабодна людзі, не штурхаючыся адно з адным, павінны быць», — сказаў ён 10 лютага на сустрэчы з прадстаўнікамі канфэсіяў.
І вось якія цэнтры выбралі кіраўнікі веравызнаўчых супольнасьцяў.
- Праваслаўныя (РПЦ) — Сьвята-Ўсьпенскі мужчынскі манастыр у Жыровічах і Спаса-Эўфрасіньнеўскі жаночы манастыр у Полацку.
- Каталікі — касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Будславе.
- Мусульмане — мячэць у Іўі.
- Юдэі — сынагога ў Бабруйску.
Форум