Пра гэта паведаміў транспартна-лягістычны партал Infotrans з спасылкай на эстонскія СМІ.
Пагадненьне паміж Беларусьсю і Эстоніяй было падпісана ў 1998 годзе дзеля разьвіцьця інвэстыцыйнай супрацы. Аднак, паводле заявы Таліна, Беларусь у аднабаковым парадку перастала выконваць абавязаньні, часткова прыпыніўшы дзеяньне дакумэнта ў дачыненьні эстонскіх рэзыдэнтаў. Так лічаць у эстонскім урадзе.
Пасьля выхаду з пагадненьня даходы фізычных і юрыдычных асобаў Эстоніі і Беларусі будуць абкладацца падаткамі паводле ўнутранага заканадаўства кожнага з бакоў без мэханізмаў абароны ад двайнога падаткаабкладаньня.
Рашэньне можа паўплываць на бізнэс-кантакты і інвэстыцыйную актыўнасьць паміж краінамі, асабліва з улікам геапалітычнай напружанасьці і зьніжэньня эканамічнай ўзаемадзеі.
- Сёлета ў студзені Літва скасавала дамову зь Беларусьсю аб пазьбяганьні падвойнага падаткаабкладаньня. У гэтым жа месяцы дзеяньне падобнай дамовы прыпыніла Нямеччына. У лютым на такі крок пайшла Вялікая Брытанія.
Форум