Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна»: у траўні выйшаў на волю прынамсі 51 палітвязень, 42 зь іх — па памілаваньні


Магілеўская турма, ілюстрацыйнае фота
Магілеўская турма, ілюстрацыйнае фота

На сёньня ў Беларусі, паводле праваабаронцаў, 1183 палітвязьні, іх колькасьць расьце амаль штотыдзень. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязьняў выходзяць зь месцаў зьняволеньня або па заканчэньні тэрміну, або пасьля суду да пачатку адбыцьця пакараньня.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», агулам па заканчэньні тэрмінаў з 2020 году зь месцаў зьняволеньня выйшлі больш за 1 550 чалавек. У траўні на волю выйшаў мінімум 51 чалавек: 9 цалкам адбылі тэрміны, яшчэ 42 былі памілаваныя.

За што палітвязьні адбывалі тэрміны і колькі іх трымалі ў месцах няволі — апавядае «Вясна» ў штомесячным аглядзе.

Тымчасам кіраўнік фонду салідарнасьці BySol Андрэй Стрыжак на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў, што ад пачатку году BySol эвакуаваў зь Беларусі больш як 75 чалавек.

30 траўня Стрыжак расказаў, што сёлета BySol выплаціў рэпрэсаваным 500 тыс. эўра, і падзякаваў усім, хто мае дачыненьне да збору грошай.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG