Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія абяцае выдаваць спрошчаны дазвол на жыхарства замежным ІТ-спэцыялістам


Тбілісі, ілюстрацыйнае фота
Тбілісі, ілюстрацыйнае фота

Дазвол будуць выдаваць працоўным мігрантам, якія працуюць у сфэры інфармацыйных тэхналёгіяў — як у найме ў міжнародных кампаніях, так і тым, хто маюць статус «малога бізнэсу» ў Грузіі, а таксама іхным сямейнікам.

Прэтэндэнты маюць стаць на ўлік у міністэрстве працы, аховы здароўя і сацыяльнай абароны. Для гэтага трэба будзе падаць дакумэнт, які пацьвярджае досьвед працы, ня меншы за 2 гады, і даведку аб даходах, ня меншых за $25 тысяч за год.

Адмысловы ДНЖ будуць даваць ІТ-спэцыялістам на 3 гады з магчымасьцю працягу агулам да 12 гадоў. Яго ўладальнікі мусяць знаходзіцца на тэрыторыі Грузіі ня менш як 183 дні цягам году, інакш статус анулюецца. Такі законапраект унесены ў парлямэнт, паведамляе агенцтва «Навіны — Грузія».

Пасьля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну тысячы IT-адмыслоўцаў з Расеі й Беларусі пераехалі ў Грузію й Армэнію.

Агулам больш за 40 краін выдаюць фрылянсэрам і «лічбавым вандроўнікам» доўгатэрміновыя візы. Аднак не паўсюль гэтая практыка сябе апраўдала.

Так, у 2020 годзе Польшча для прыцягненьня спэцыялістаў ІТ-галіны запусьціла праграму Poland. Business Harbour (PBH), у рамках якой былі магчымыя адкрыцьцё візаў і праца на тэрыторыі Польшчы без дадатковых дазволаў, для жыхароў Украіны, Беларусі, Малдовы, Армэніі, Расеі і Грузіі. Ад 2020 да канца 2023 году праграмай Poland. Business Harbour пасьпелі скарыстацца больш за 90 тысяч іншаземцаў.

Аднак у студзені 2024 году Міністэрства замежных справаў Польшчы заявіла аб скасаваньні праграмы. Прадстаўнікі міністэрства сказалі, што Poland. Business Harbour не апраўдала чаканьняў. Улады краіны разьлічвалі на большую колькасьць высокакваліфікаваных спэцыялістаў у IT-сфэры. Таксама былі выкрытыя выпадкі, калі іншаземцы карысталіся візай у іншых мэтах, абышоўшы сыстэму.

Топ-10 краінаў з даступнымі праграмамі іміграцыі для IT-спэцыялістаў на падставе рэйтынгу Numbeo

  • Фінляндыя — ДНЖ для замежных уладальнікаў стартапаў
  • Гішпанія — Digital Nomad Visa — ДНЖ для «лічбавых вандроўнікаў»
  • Нямеччына — Germany Freelancer Visa (ДНЖ)
  • Францыя — French Tech Visa — ДНЖ для замежных кваліфікаваных спэцыялістаў
  • Славаччына — Блакітная карта ЭЗ — ДНЖ для кваліфікаваных спэцыялістаў
  • Польшча — ПМЖ праз Kartę polaka
  • Вугоршчына — Fehér Kártya — ДНЖ для «лічбавых вандроўнікаў»
  • Баўгарыя — грамадзянства паводле баўгарскага паходжаньня
  • Румынія — грамадзянства Румыніі праз спрошчаную працэдуру рэпатрыяцыі
  • Сэрбія — ДНЖ у Сэрбіі для супрацоўнікаў мясцовых кампаніяў, інвэстараў і самазанятых іншаземцаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG