Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогера Матольку завочна пакаралі 20 гадамі пазбаўленьня волі


Антон Матолька. Архіўнае фота
Антон Матолька. Архіўнае фота

Супраць блогера, грамадзкага дзеяча, кіраўніка закрытага цяпер праекту «Беларускі Гаюн» Антона Матолькі правялі так званае спэцыяльнае вядзеньне суду паводле 14 артыкулаў КК.

Горадзенскі абласны суд завочна пакараў блогера, заснавальніка цяпер ужо закрытага праекту маніторынгу вайсковай актыўнасьці «Беларускі Гаюн» Антона Матольку 20 гадамі пазбаўленьня волі. Яго асудзілі нібыта за «шэраг наўмысных злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасьці», паведаміла 3 чэрвеня прэс-служба Генэральнай пракуратуры.

Суд таксама пастанавіў спагнаць зь яго штраф у памеры 2000 базавых велічыняў (84 тысячы рублёў).

Раней Сьледчы камітэт паведамляў, што супраць Антона Матольку распачата спэцыяльнае вядзеньне.

36-гадоваму Матольку інкрымінавалі 14 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх «здрада дзяржаве», а таксама:

  • ч.1 арт. 357 («Змова або іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»);
  • ч.1 арт. 293 («Масавыя беспарадкі»);
  • ч.1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»);
  • ч.3 арт.130 («Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці або звады»);
  • ч.3 арт. 361 («Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцыяў), іншых дзеяньняў, накіраваных на ўчыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь»);
  • ч.2 арт. 366 («Гвалт або пагроза ў дачыненьні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадзкі абавязак»);
  • ч.2 арт. 367 («Паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь»);
  • ч.ч.1 і 2 арт. 368 («Абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь»);
  • арт. 369-1 («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»);
  • ч.ч.1 і 2 арт. 361-1 («Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім»);
  • ч.2 арт. 361-2 («Фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці»);
  • ч.2 арт. 361-4 («Спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).
  • Праз завочныя суды ў Беларусі з 2022 году прайшлі ўжо дзясяткі чалавек. Часта ім прысуджалі вельмі вялікія тэрміны.
  • У 2022 годзе ўлады Беларусі зьмянілі заканадаўства. Хоць у артыкуле 115 Канстытуцыі засталіся словы аб правасудзьдзі на падставе спаборнасьці і роўнасьці бакоў, у рэальнасьці сытуацыя выглядае па-рознаму. Ідзецца пра завочныя суды над грамадзянамі Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой. Першыя завочныя выракі былі вынесеныя на пераломе 2022/2023 гадоў. Фігуранты такіх справаў атрымалі па 12 гадоў калёніі. Гэта на той момант прадстаўнікі Фонду спартовай салідарнасьці Аляксандра Герасіменя і Аляксандар Апейкін і фігуранты крымінальнай справы супраць адміністратараў «Чорнай кнігі Беларусі».
  • Судзілі завочна таксама вядомых апазыцыянэраў. Такіх, як Сьвятлана Ціханоўская (15 гадоў) і Павал Латушка (18 гадоў). Па 25 гадоў атрымалі былы рэстаратар Вадзім Пракоп’еў і адзін з арганізатараў ByPol Аляксандар Азараў.
  • 1 ліпеня Генэральная пракуратура паведаміла пра вынясеньне прысуду 20 удзельнікам так званага «экстрэмісцкага фармаваньня „Аналітыкі Сьвятланы Ціханоўскай“». Разглядалі справу ў рамках так званага спэцыяльнага вядзеньня з 31 траўня 2024 году ў Менскім абласным судзе.
    У сьпісе беларускія палітолягі, журналісты, аналітыкі, якія знаходзяцца за межамі Беларусі, у тым ліку тыя, якія ня маюць адносінаў да Сьвятланы Ціханоўскай. Сярод іх Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Аляксандар Дабравольскі, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі, Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандар Лагвінец, Ганна Любакова, Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётра Рудкоўскі, Алеся Руднік, Натальля Рабава, Павал Вусаў, Тацяна Чуліцкая, Аляксандар Шлык, Кацярына Шмаціна і журналіст Беларускай службы Радыё Свабода Юры Дракахруст.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG