Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія абаронныя прадпрыемствы могуць зьявіцца за мяжой — новае супрацоўніцтва ў рамках «Рамштайну»


Міністар абароны Украіны Рустэм Умераў
Міністар абароны Украіны Рустэм Умераў

На 28-й сустрэчы ў фармаце «Рамштайн», якая адбылася 4 чэрвеня ў штаб-кватэры NATO, Украіна і дзяржавы-партнэры дамовіліся аб стварэньні мэханізма абароннай вытворчасьці.

Міністар абароны Украіны Рустэм Умераў заявіў, што ідэя стварэньня новага фармату належыць заходнім дзяржавам, якія прапанавалі дапамогу ў пабудове новай абароннай вытворчасьці, што належала б украінскім абаронным кампаніям.

«Партнэры зьвярнуліся да мяне з пытаньнем, ці могуць украінскія кампаніі пабудаваць вытворчасьць у іх дзяржавах, каб вырабляць найноўшую прадукцыю. Нашы партнэры гатовыя цалкам аплаціць вытворчасьць, і прадукцыя будзе накіроўвацца ва Ўкраіну так доўга, пакуль будзе працягвацца вайна», — растлумачыў ён.

Падчас дыскусіі гэтую ініцыятыву пашырылі, вынікае з тлумачэньняў Умерава, і зараз размова ідзе аб узаемных інвэстыцыях. «Паводле гэтай ініцыятывы ўкраінскія вытворцы могуць інвэставаць у дзяржавы-партнэры, а кампаніі зь дзяржаваў-партнэраў могуць будаваць свае мегафабрыкі ва Ўкраіне», — адзначыў міністар.

Гэта новая ідэя, якая яшчэ канчаткова ўзгадняецца. «Гэтая ініцыятыва ня мае афіцыйнай назвы, мы называем яе Рамштайн-ініцыятывай у пытаньнях абароннай вытворчасьці, але гэта — стратэгічны зрух», — выказаў упэўненасьць Умераў.

Ён ня стаў удакладняць, якія дзяржавы выказалі зацікаўленасьць у такім інвэстыцыйным супрацоўніцтве.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG