Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома пра затрыманьне былой журналісткі Ціны Палынскай і яе дачкі


Ціна Палынская, архіўнае фота
Ціна Палынская, архіўнае фота

Ціна Палынская і яе 22-гадовая дачка Маргарыта застаюцца пад вартай у Віцебску.

Раней паведамлялі, што з канца траўня не выходзіла на сувязь былая журналістка і каталіцкая верніца з Полацку Ціна Палынская.

Цяпер, як стала вядома @christianvision, Ціна і яе старэйшая дачка, 22-гадовая Маргарыта, знаходзяцца пад вартай у крымінальнай справе. Жанчын трымаюць у СІЗА-2 у Віцебску. У Ціны таксама ёсьць малодшая непаўналетняя дачка — ёй 14 гадоў.

Падрабязнасьці абвінавачаньня не раскрываюцца. Праваабаронцы мяркуюць, што справа можа быць зьвязаная з рашэньнем КДБ прызнаць Беларускую аналітычную майстэрню прафэсара Андрэя Вардамацкага «экстрэмісцкім фармаваньнем».

Гэтая арганізацыя праводзіла сацыялягічныя апытаньні сярод беларускіх грамадзян. 4 чэрвеня стала вядома, што КДБ правёў ператрусы ў іншых людзей, якіх апытвалі ў рамках сацыялягічных дасьледаваньняў «Майстэрні», ёсьць затрыманыя. Пра гэта паведамілі «Позірку» дзьве крыніцы, знаёмыя з сытуацыяй.

Паводле інфармацыі крыніцаў, некаторыя грамадзяне маюць статус сьведкаў, прынамсі на аднаго затрыманага заведзена крымінальная справа. Аднаму ўдзельніку апытаньняў удалося выехаць у бязьвізавую краіну.

Падчас ператрусаў канфіскоўвалі тэхніку: кампутары, ноўтбукі, тэлефоны.

Супрацоўнікаў КДБ цікавіла, хто праводзіў сацыялягічныя апытаньні, колькі за гэта плацілі і якім чынам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG