Дата дня
3 чэрвеня 1935 у вёсцы Мачулішча пад Халопенічамі нарадзіўся Васіль Зуёнак, беларускі паэт, празаік, крытык, перакладчык і літаратуразнаўца. Працаваў у розных газэтах і часопісах Беларусі, у розныя гады ўзначальваў рэдакцыі літаратурных часопісаў «Бярозка» і «Маладосьць», быў на кіроўных пасадаў у Саюзе пісьменьнікаў БССР. Аўтар шматлікіх зборнікаў і кніг лірычнай прозы, паэзіі, перакладаў.
Дзень у гісторыі
1863 — Адбылася бітва пад Мілавідамі, аб’яднаныя сілы паўстанцаў пад камандаваньнем Ф. Юндзіла, І. Лукашэвіча, А. Лянкевіча, Л. Нарбута і агульным кіраўніцтвам К. Каліноўскага далі бой расейскаму войску. Сярод удзельнікаў бітвы былі Ф. Багушэвіч і М. Андрыёлі.
Сьвяткаваньне гадавіны бітвы пад Мілавідамі, чэрвень 2013
1863 — у Лукіскай турме ў Вільні расстраляны Станіслаў Ішора, каталіцкі сьвятар, удзельнік паўстаньня Каліноўскага
1912 — Янка Купала скончыў працу над камэдыяй «Паўлінка».
1937 — загад Галоўліту БССР (падпарадкоўваўся НКВД) канфіскаваць зь бібліятэк і кнігарняў і спаліць кнігі 421 беларускага аўтара, у тым ліку клясыкаў. У дужках пасьля прозьвішча часта было пазначана — усе кнігі.
1944 — Нацысты спалілі Пірчупіс, літоўскую вёску ў Варэнскім раёне каля цяперашняй беларускай мяжы. У агні загінулі 119 жыхароў.
1980 — У выніку памылкі амэрыканскага кампутара, які паведаміў аб савецкім ядзерным нападзе, у ЗША абвешчаная ядзерная трывога.
1988 — у газэце «Літаратура і мастацтва» быў надрукаваны артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога сьмерці». У выніку сьвет даведаўся пра масавыя сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Продкі, рэпрэсіі, Курапаты. Што важна ведаць пра Дзяды2006 — Чарнагорыя абвясьціла незалежнасьць ад Сэрбіі.
2007 — у Вільні зладзілі рэканструкцыю разьдзела „Дзядзька ў Вільні“ з паэмы Якуба Коласа „Новая зямля“. Удзельнічалі пераважна студэнты ЭГУ.
У гэты дзень нарадзіліся
1911 — Ганна Сапрыка, беларуская пісьменьніца, перакладчыца.
1915 — Адольф Гугель, беларускі мастак-сацрэаліст.
Кастусь Каліноўскі, карціна Адольфа Гугеля і Раісы Кудрэвіч
1936 — Алесь Дзятлаў, пісьменьнік.
1940 — Андрэй Каляда, літаратуразнаўца, тэатразнаўца, спэцыяліст у сцэнічным маўленьні.
У памяці
1863 — у Лукіскай турме ў Вільні расстраляны Станіслаў Ішора, каталіцкі сьвятар, удзельнік паўстаньня Каліноўскага.
1899 — Ёган Штраўс (сын), аўстрыйскі кампазытар, дырыжор і скрыпач, кароль вальсаў (самы славуты —«Казкі венскага лесу»), аўтар апэрэт (найвядомейшыя — «Жанчына-кажан», «Цыганскі барон»).
Ёган Штраўс
1924 — Франц Кафка, нямецкамоўны пісьменьнік.
Франц Кафка
1960 — Уладзiмер Перцаў, гісторык.
1997 — Янка Сурвіла, грамадзкі дзяяч у эміграцыі, у 1958–1965 арганізатар і вядоўца беларускіх радыёпраграмаў Гішпанскага радыё.
Янка Сурвіла. Мадрыд, 1958
2008 — памёр Міхаіл Герчык, пісьменьнік і сцэнарыст
Міхаіл Герчык