Яны адзначалі, што мужчына памёр пасьля таго, як за ім ва ўнівэрсітэт, куды ён спрабаваў трапіць, прыйшлі супрацоўнікі МУС. На апублікаваных відэазапісах паказаныя кадры пагоні — сілавікі ў экіпіроўцы перасьледвалі былога выкладчыка, каб затрымаць.
Аб гібелі пэдагога сьведчаць фатаграфіі, на якіх цела накрылі прасьцінай.
Выданьне «Наша Ніва» паведамляе, што сьмерць мужчыны пацьвердзілі супрацоўнікі БНТУ. Паводле іх слоў, ён памёр ад сардэчнага прыступу.
У МУС заявілі, што былы работнік ВНУ аказаў супраціўленьне міліцыі
Як вынікае з камэнтару МУС, 28 траўня яны атрымалі выклік з БНТУ. Паводле заяўніка, былы выкладчык учыніў канфлікт з адміністрацыяй і спрабуе незаконна прайсьці на тэрыторыю. Супрацоўнікі міліцыі па прыезьдзе прапанавалі 47-гадоваму мужчыну паехаць у раённае ўпраўленьне для разьбіральніцтва, аднак той аказаў супраціў, паспрабаваў зьбегчы і пры затрыманьні некалькі разоў ударыў міліцыянта.
Прадстаўнік МУС Раман Прыгодзіч таксама падкрэсьліў, што супрацоўнік органаў унутраных спраў зьяўляецца прадстаўніком улады і знаходзіцца пад асаблівай абаронай дзяржавы.
Пасьля падзей 2020 года супрацоўнікі сілавых ведамстваў практыкуюць брутальныя затрыманьні з выкарыстаньнем поўнай экіпіроўкі і спэцсродкаў. Пры затрыманьні паводле палітычных матываў нярэдка выломліваюцца дзьверы па месцы жыхарства, ужываецца гвалт.
Форум